Мужской журнал "Эгоист" / Борисовский портал / Мужской.бел / Мужской.бел

AD.NAK! РАЗВЯЖА РУКІ РЭКЛАМШЧЫКАМ

Добавлено 15.05.2014

Сёння трэнд спалучэння глабальнага і лакальнага, альбо Glocal, вельмі папулярны ў свеце. Для бізнесу гэта значыць развіваць справу глабальна, надаючы пры гэтым значную ўвагу мясцовым умовам.

Менавіта таму сёлетні Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! разам са студыяй брэндынгу On Foot ладзіць конкурс “Брэнд-перазагрузка” і прапануе ўдзельнікам ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія.

 

Згоду здацца на літасць дызайнераў, арт-дырэктараў і іншых спецыялістаў, якія займаюцца стварэннем новых гандлёвых марак і брэндаў, далі “Онега”, AIST,  “Сочный і M1NSK.

 

- Па-першае, нам цікава ўбачыць новы, свежы погляд на наш брэнд. Па-другое, удзел у конкурсе з’яўляецца лагічным працягам нашай кампаніі “Пакаленне чэмпіёнаў” пра новае пакаленне новых адважных беларусаў, − расказвае пра матывы ўдзелу ў конкурсе Вольга Седзіна, дырэктар па маркетынгу кампаніі “Аазіс”.

На думку Вольгі, “развіццё рынку маркетынгу і рэкламы з’яўляецца, хутчэй, другараднай задачай; значна важней пазітыўны ўплыў беларускай мовы і іншых беларускіх атрыбутаў у рэкламе на разуменне і прыняцце беларусамі сваёй ідэнтычнасці”.

Конкурс цалкам развяжа рукі рэкламшчыкам, і таму вынік яго непрадказальны. Пэўна мы ведаем адно: павага, прызнанне і адмысловая статуэтка, а таксама каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра Фестывалю, кампаніі velcom, дастануцца самым адважным і адметным удзельнікам! А кампаніі, якія пагадзіліся на такі эксперымент са сваімі гандлёвымі маркамі, атрымаюць шанец адмыслова аднавіць свае брэнды.

 

Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня.

 

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба абраць гандлёвую марку са спіса, спампаваць зыходнік з яе айдэнтыкай, а таксама гід па айдэнтыцы і азнаёміцца з ім.

Гатовы праект трэба запампаваць не пазней за 9 чэрвеня ў раздзеле “Падаць работу”.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя рашэннем сябраў журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя спецыялісты па маркетынгу і брэндынгу Беларусі.

Канцэпты пераможцаў будуць разгледжаныя брэндамі-ўдзельнікамі ў якасці праектаў для далейшай практычнай рэалізацыі.

Колькасць удзельнікаў у конкурсе неабмежаваная. Да ўдзелу прымаюцца толькі індывідуальныя работы. Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс праекты па ўсіх брэндах гэтага конкурсу.

 

Аб Фестывалі

 

Сёлетні Фестываль AD.NAK! прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!»

Фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: +375 29 177-0121, 29 755-1434.

adnak@budzma.org


Бесплатно Photos ПриложениеVBORISOVE для вашего браузера Бесплатно Photos Новости Борисова наYANDEX.BY Бесплатно Photos ПриложениеVBORISOVEдля ANDROID (2.0 и выше)
Мужской журнал "Эгоист" / Борисовский портал / Мужской.бел / Мужской.бел

Отправить SMS


   
Все сервисы
Реклама на сайте
Прайс-лист на рекламу
Разработка сайтов & баннеров
Партнерская программа
О нас


VBORISOVE.BY, Первый Борисовский Портал, 2011-2012 г.
Сайт VBORISOVE.BY размещен на сервере в Республике Беларусь.
Ресурс VBORISOVE.BY зарегистрирован в Государственной инспекции РБ по электросвязи при Министерстве связи и информатизации Республики Беларусь 
Рег. № SI92564D130R126572ID60581120525 | УНП 691472517


Все материалы размещённые на страницах сайта, взяты из открытых источников в сети интернет, размещены исключительно в ознакомительных целях и ни в коем случае не могут быть использованы в коммерческих целях, а так же не могут быть расценены как руководство к действию. Все права на картинки и тексты принадлежат их авторам.
Сайт доступен по гостевому доступу ByFly