Мужской журнал "Эгоист" / Борисовский портал / Мужской.бел / Мужской.бел

AD.NAK! ЗА ПАВЕЛІЧЭННЕ БЕЗНАЯЎНЫХ РАЗЛІКАЎ У КРАІНЕ

Добавлено 27.05.2014

Беларускія банкі штомесяц выпускаюць самыя розныя карткі, разлічаныя на папулярызацыю безнаяўных магчымасцяў у краіне. Сёння аплата карткай – гэта сусветны стандарт. Але пэўная частка беларусаў сумняваецца чаму аддаць перавагу – наяўным або безнаяўным разлікам
Таму арганізатары Фестывалю AD.NAK! у межах агульнай конкурснай праграмы вырашылі правесці конкурс па стварэнні рэкламы на гэтую тэму.


Арганізатары абяцаюць, што выдатныя праекты не застануцца проста фантазіямі. Для гэтага аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!-2014 заручыўся падтрымкай кіраўніцтва Мінгандлю і Плацёжнай сістэмы “Белкарт”.


Найлепшыя работы будуць разгледжаныя Мінгандлю ў якасці рэкламы, якая будзе распаўсюджвацца на білбордах Беларусі і ў друкаваных СМІ ў якасці агульнанацыянальная кампаніі. Таксама пераможцы атрымаюць цэнныя прызы.

“Развіццё безнаяўных плацяжоў - гэта трэнд не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Папулярызацыі безнаяўных плацяжоў у прыватнасці ў нашай краіне надаецца сур'ёзная ўвага і на дзяржаўным узроўні. Замяшчэнне наяўных грошай безнаяўнымі дазваляе эканоміць каля 2% ВВП і спрыяе скарачэнню ценявой эканомікі. Наша грамадства ўсё яшчэ недастаткова добра ўсведамляе тыя перавагі, якія атрымлівае пры выкарыстанні безнаяўных плацяжоў. Наша задача інфармаваць людзей, менавіта таму мы лічым, што такі канал камунікацыі як рэклама з'яўляецца неад'емнай часткай інфармацыйнай кампаніі”, - пракаментаваў дырэктар ЗАТ«Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» Аляксандр Сотнікаў.
“Удзел у такім, несумненна, значным і паважаным рэкламным фэсце - не толькі магчымасць для плацежная сістэмы пазнаёміцца ​​з беларускамоўнымі магчымасцямі рэкламнага рынку, але і запазычыць яркія ідэі для смелых праектаў у будучыні. Для БЕЛКАРТ, як для ўнутранай плацежнай сістэмы РБ, беларуская мова - шырокае акно, расхінуўшы якое з'яўляецца магчымасць адчуць подых нацыі і культурных каштоўнасцяў, пра якія мы часам забываемся.

Выказваем вялікую падзяку арганізатарам за магчымасць выступіць у калегіі журы конкурсу! Жадаем поспеху канкурсантам”, - дадала маркетолаг ЗАТ«Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» Кацярына Калюга.
Конкурс “ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА“ будзе праходзіць у фармаце воркшопа, дзе ўдзельнікам за 2 дні пад кіраўніцтвам прафесійных куратараў трэба будзе стварыць рэкламу (білборд, прынт) па гэтай актуальнай праблеме.
Фармат воркшопа дапаможа удзельнікам атрымаць у выніку праекты пэўнага ўзроўню, якія змогуць прэтэндаваць на перамогу. Праекты пераможцаў стануць асновай для стварэння і рэальнага распаўсюджвання ідэі ў розных фарматах – на білбордах, постарах, у друкаваных СМІ і інш.
Як будзе праходзіць воркшоп?

З групай 20-25 чалавек праводзіцца 2-дзённы інтэнсіў у фармаце воркшопа пад кіраўніцтвам куратараў – спецыялістаў і экспертаў у галіне рэкламы і банкаўскай сферы.
У канцы другога дня ўдзельнікі воркшопа абараняюць свае праекты перад сябрамі журы. Пераможцы конкурсу будуць абвешчаны на цырымоніі ўзнагароджання 25 чэрвеня? , якая пройдзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).
Куратарамі воркшопа “ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА” выступяць вядомыя у Беларусі эксперты ў галіне рэкламы і маркетынгу:

 

Куратары воркшопа:
 
Васіль Андрэеў
 
 
 
Дызайн-дырэктар у кампаніі SECTOR, заснавальнік і  каардынатар праграм  Baltic Design School (Minsk-Vilnius-Riga), выклачык British Higher School of Art & Design (Moscow).
Выпускнік HDK, Goteborg University, Гётэборг, Швецыя, спецыяльнасць – Industrial Design.
 
Аляксей Шклянко
 
 
Арт-дырэктар дызайн-студыі 365 degrees.
У вольны час – выкладчык кафедры дызайну БДУ. У рэкламе каля 10 год, спецыялізуецца на карпаратыўнай айдэнтыцы. Уладальнік двух Design Angels міжнароднага фестывалю AdPrint.
 
Павел Граблеўскі
 
 
Дырэктар па развiцці групы кампаній "Сінергія".
Стваральнік і кіраўнік службы маркетынгу "Прыёрбанка" — адной з самых прафесійных на рынку краіны. Заснавальнік і кіраўнік Асацыяцыі банкаўскага маркетынгу Беларусі. Дырэктар прадстаўніцтва AdRiver — сістэмы кіравання інтэрнэт-рэкламай — у Беларусі.
12 гадоў у спартыўным маркетынгу — дырэктар больш чым 40 міжнародных турніраў па тэнісе, уключаючы матчы сусветнай групы Кубка Дэвіса.
 
 
 
Даты правядзення: 14-15 чэрвеня (9.00 – 18.00),
Месца правядзення: фотастудыя Studio67
(г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 7).
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дызайнеры, капірайтары, журналісты, арт-дырэктары і іншыя, хто працуе ў прафесійных рэкламных агенцтвах, буйных кампаніях альбо фрылансерамі.
 
Удзельнікі будуць адбірацца паводле наступных крытэраў:
• наяўнасць дызайнерскіх навыкаў;
• капірайтарскі досвед;
• веды асноваў арт-дырэкшну.
Колькасць удзельнікаў воркшопа абмежавана: не болей за 25 чалавек. Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі. Праца над праектам будзе весціся у групах па 4-5 чалавек..
Заяўку на ўдзел у воркшопе трэба даслаць на adnak@budzma.org з пазнакай “AD.NAK! супраць DRUGS”.
 
У заяўцы абавязкова пазначце:
• імя; прозвішча
• вопыт работы ў рэкламнай галіне
• спецыялізацыя (маркетынг, капірайт, дызайн, арт-дырэкшн і г.д.)
• наяўнасць дызайнерскіх навыкаў (веданне графічных праграм)
• нумар тэлефона
• e-mail
• калі ёсць – акаўнт Facebook
Удзел у конкурсах і намінацыях фестывалю AD.NAK! — БЯСПЛАТНЫ.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 1772101, +375 29 7551434, Сяргей Скараход.
Важна! Калі вы маеце жаданне падаць работу на конкурс самастойна, без удзелу ў воркшопе, дасылайце свой праект да 10 чэрвеня на адрасadnak@budzma.org.
Брыф можна запытаць у арганізатараў Фестывалю.
Работа павінная быць у фармаце .tiff, каляровая мадэль CMYK, разрозненне растравых выяваў – не меншае за 300 dpi, доўгі бок не павінен перавышаць 30 см. Аб’ём файла – не большы за 30 Мб.
 
Аб Фестывалі
Сёлетні Фестываль AD.NAK! прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!»
Фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 25 чэрвеня ў Мінску.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: +375 29 177-0121, 29 755-1434.
adnak@budzma.org

 


Бесплатно Photos ПриложениеVBORISOVE для вашего браузера Бесплатно Photos Новости Борисова наYANDEX.BY Бесплатно Photos ПриложениеVBORISOVEдля ANDROID (2.0 и выше)
Мужской журнал "Эгоист" / Борисовский портал / Мужской.бел / Мужской.бел

Отправить SMS


   
Все сервисы
Реклама на сайте
Прайс-лист на рекламу
Разработка сайтов & баннеров
Партнерская программа
О нас


VBORISOVE.BY, Первый Борисовский Портал, 2011-2012 г.
Сайт VBORISOVE.BY размещен на сервере в Республике Беларусь.
Ресурс VBORISOVE.BY зарегистрирован в Государственной инспекции РБ по электросвязи при Министерстве связи и информатизации Республики Беларусь 
Рег. № SI92564D130R126572ID60581120525 | УНП 691472517


Все материалы размещённые на страницах сайта, взяты из открытых источников в сети интернет, размещены исключительно в ознакомительных целях и ни в коем случае не могут быть использованы в коммерческих целях, а так же не могут быть расценены как руководство к действию. Все права на картинки и тексты принадлежат их авторам.
Сайт доступен по гостевому доступу ByFly